wd wp Пошук:

Мікалай Емяльянавіч Нікалаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікалаеў. Мікалай Емяльянавіч Нікалаеў - беларускі урач-хірург вышэйшай кваліфікацыі. Кандыдат медыцынскіх навук (1981), дацэнт[1].

Біяграфія

Працуе па спецыяльнасці з 1964 года[2].

У 1986 г. ім арганізавана практалагічная служба ў г. Мінску (быў галоўным практолагам сталіцы). Па сумяшчальніцтве працаваў галоўным пазаштатным хірургам г. Мінска (1987-1990 гг.)[2].

Ім былі адкрыты два апёкавыя аддзяленні ў БХМД; у 4 ГКБ - аддзяленне парушэння рытму і праводнасці; у 4 ГКБ арганізаваны гарадскі цэнтр па аказанні экстранай дапамогі хворым з сасудзістай паталогіяй у г.Мінску; эндаскапічны цэнтр пры МДЦ, які абслугоўваў таксама БХМД, а пазней стаў агульнагарадскім[2].

З’яўляецца ініцыятарам адкрыцця цэнтраў па лячэнні астэаміэлітаў у 3 ГКБ і дыябетычнай ступні ў 10 ГКБ, і ініцыятарам рэарганізацыі аддзялення гепаталогіі ў 9 ГКБ. Арганізаваў кругласутачныя дзяжурствы хірургаў у таракальным, практалагічным і апёкавым аддзяленнях[2].

Дацэнт М.Я.Мікалаеў выкладае агульную хірургію з 1979 года на базах кафедры 3 ГКБ імя М. Я. Клумава і 5 ГКБ[2].

Навуковая дзейнасць

Галіна навуковых інтарэсаў: абдамінальная хірургія, хуткія хваробы органаў брушнай поласці[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Нікалаеў, Мікалай Емельянавіч (кандыдат медыцынскіх навук)
  2. 1 2 3 4 5 Николаев Николай Емельянович (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар