wd wp Пошук:

Мікалай Емяльянавіч Заяц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікалай Заяц. Мікалай Емяльянавіч Заяц (нар. 4 студзеня 1943, в. Страдзеч Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці — 27 красавіка 2004) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і фінансаў. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002). Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1993). Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1969). З 1969 года старэйшы метадыст Міністэрства фінансаў БССР. З 1976 года малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. З 1978 года асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі ім. В. В. Куйбышава. З 1991 года прарэктар па вучэбнай рабоце, з 1998 года прарэктар па навуковай рабоце, з 2002 года загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Адначасова з 1994 года член Прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне фінансава-крэдытнай і падатковай палітыкі, валютна-фінансавага і бюджэтнага рэгулявання, цэнаўтварэння, эканомікі і фінансаў аграпрамысловага комплексу. Узначальваў навуковыя калектывы па распрацоўцы праектаў Падатковага кодэкса і канцэпцыі фарміравання бюджэту, якія ўвайшлі ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце»; пілотнай праграмы па страхаванні крэдытаў, выдадзеных на інавацыйныя мэты; на працягу шэрагу гадоў кіраваў працай па штоквартальным маніторынгу тэндэнцый у макраэканамічнай сферы; удзельнічаў у распрацоўцы праграмы фінансавага аздараўлення эканомікі Рэспублікі Беларусь, прынятай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да рэалізацыі. З’яўляецца каардынатарам Дзяржаўнай праграмы «Нацыянальная эканоміка і стратэгія развіцця», шэф-рэдактарам, навуковым кансультантам, адным з заснавальнікаў навукова-практычнага часопіса «Фінансы, улік, аўдыт». Пад яго кіраўніцтвам упершыню ў Рэспубліцы Беларусь выдадзены падручнікі па тэорыі фінансаў, падатках, фінансах прадпрыемстваў і інш.

Аўтар больш за 130 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 12 падручнікаў.

Асноўныя працы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 27 красавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя эканамісты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў