У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сініцын. Мікалай Васілевіч Сініцын (нар. 1935) — расійскі і беларускі савецкі вучоны ў галіне лугаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1984), прафесар (1987)[1].
Працаваў у Іванаўскім сельскагаспадарчым інстытуце (Расія; 1965—1966, дацэнт кафедры раслінаводства), Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (1966—1988; у 1976—1988 — загадчык аддзела лугаводства), Заходнім аддзяленні ВАСГНІЛ (Мінск; 1988—1990, намеснік старшыні). З 1990 — у Смаленскім сельскагаспадарчым інстытуце (у 1990—2000, рэктар, з 2000 — прафесар-кансультант)[1].
Навуковыя інтарэсы: пытанні паляпшэння лугавых зямель; павышэнне прадуктыўнасці поймавых лугоў; стварэнне і выкарыстанне культурных пашы; праблемы лугавой кормавытворчасці[1].