wd wp Пошук:

Мікалай Васілевіч Міхальчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхальчук.

Мікалай Васілевіч Міхальчук (нар. 1958, в. Высокае, Маларыцкі раён, БССР) — беларускі навуковец, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, дырэктар Палескага аграрна-экалагічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Біяграфія

Пасля мясцовай васьмігодкі закончыў Пінскае педагагічнае вучылішча. Затым вучыўся ў Брэсцкім педагагічным інстытуце на факультэце прыродазнаўства па спецыяльнасці «Геаграфія і біялогія», які закончыў з адзнакай.

На працу быў накіраваны ў родную школу дырэктарам, адкуль праз год яго прызвалі на службу ў армію. Пасля была вучоба ў аспірантуры пры Беларускім навукова-да­следчым інстытуце бульбаводства і плодаагародніцтва па спе­цыяльнасці «Ахова раслін», якую закончыў у 1988 годзе і абараніў дысертацыю. Яму была пры­своена вучоная ступень кандыдата біялагічных навук.

У перыяд з 1988 па 2001 гады працаваў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна на пасадах намесніка дэкана, дэкана педагагічнага факультэта, прарэктара па вучэбнай працы і сацыяльна-эканамічных пытаннях. У 2002—2004 гадах навучаўся ў дактарантуры пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Фізічная геаграфія, біягеаграфія, геаграфія глебаў і геахімія ландшафту».

З 2005 года узначальвае Палескі аграэкалагічны інстытут НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар звыш 130 навуковых прац, вучэбна-метадычных і навукова-папулярных публікацый, у тым ліку 5 манаграфій і 4 вучэбных дапаможнікаў.

Накі­рункі навуковых даследаванняў вучонага — біягеаграфія і геахімія ландшафту, ахова біялагічнай разнастайнасці флоры бе­ларускага Палесся, пытанні развіцця асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый і экалагічнай адукацыі. Сярод асноўных работ — «Венерын чаравічак сапраўдны ў Брэсцкім і Прыпяцкім Палессі», «Брестская область в экологическом и медико-демографическом измерении», «Жемчужины природы Малоритчины», манаграфія «Гидрогенно-карбонатные ландшафты Полесья»: генезис, состояние фитобиоты, охрана".

Кіраўнік работ па стварэнні дзяржаўных біялагічных заказнікаў рэспуб­ліканскага значэння «Лукава» (Маларыцкі раён), «Тырвовічы» (Пінскі раён), «Буслаўка» (Бярозаўскі і Пружанскі раёны), мясцовага біялагічнага заказніка «Дывін-Вялікі Лес» (Кобрынскі раён), мясцовага батанічнага помніка прыроды «Высокае» (Маларыцкі раён).

Аўтар прыродаахоўнай канцэпцыі «Архідны пояс беларускага Палесся», а таксама кіраўнік чатырох заданняў дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў у галіне «Прыродакарыстанне» (2006—2010, 2011—2013, 2014—2015 і з 2016 года па сённяшні час). Арганізатар міжнародных навуковых канферэнцый «Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблівасці і перспектывы развіцця» (2006, 2008, 2010, 2012, 2014).

Узнагароды

У 2002 годзе быў прызнаны «Чалавекам года» Брэсцкай вобласці ў галіне аховы навакольнага ася­роддзя[1].

Зноскі

  1. Паміж Цянь-ШанЕм і домікам у Высокім…
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маларыцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ