wd wp Пошук:

Мікалай Апанасавіч Ламан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ламан. Мікалай Апанасавіч Ламан (н. 1 студзеня 1941, вёска Загор’е, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне эксперыментальнай батанікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. З 1996), доктар біялагічных навук (1993), прафесар (2000). Ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (2008).

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1963). З 1968 г. у АН БССР. У 1974—1978 гг. вучоны сакратар Аддзялення біялагічных навук, з 1979 г. загадчык лабараторыі, з 1998 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 2000—2010 гг. дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы па прадукцыйных працэсах раслін, даследаванні морфафізіялагічных заканамернасцяў фармавання і функцыянавання высокапрадуктыўных і ўстойлівых аграцэнозаў сельскагаспадарчых культур, эколага-фізіялагічных асноў павышэння іх прадуктыўнасці. Сфармаваў канцэпцыю біялагічнай патэнцыялу прадуктыўнасці як новы метадалагічны прыём аналізу заканамернасцяў фармавання аграфітацэнозаў, пазнання асаблівасцяў ўзаемасувязі і інтэграцыі асобных функцыянальных сістэм расліны ў прадукцыйным працэсе. Вылучыў гіпотэзу аб тым, што галоўным фактарам перарывістасці ў эвалюцыі біёты планеты Зямля з’яўляюцца перыядычныя змены рэжыму сонечнай радыяцыі ля яе паверхні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Батанікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў