У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жураўскі.
Мікалай Апанасавіч Жураўскі (нар. 8 жніўня 1964, Кіркаешты, Каўшанскі раён, Малдаўская ССР) — малдоўскі канаіст, які заваяваў тры алімпійскія ўзнагароды разам са сваім напарнікам Віктарам Ранейскім. Зараз узначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Малдова.
Веславаннем заняўся ў 14 гадоў, першым трэнерам быў Павел Каднікаў (з 1978 года). З 1983 года трэнаваўся пад кіраўніцтвам Аляксандра Кірычэнкі.
На Алімпіядзе у Сеуле ён выйграў два залатыя медалі, выступаючы ў складзе зборнай СССР. Цягам наступных трох гадоў Жураўскі выйграў у агульнай складанасці 8 залатых медалёў на чэмпіянатах свету па веславанні на каноэ, як у заплывах у двойцы, так і ў чацвёрцы. І ўсё ж, Жураўскі і Ранейскі не трапілі ў склад зборнай СССР на Алімпіяду-1992. Таму Жураўскі пагадзіўся выступаць пад сцягам Румыніі, аднак медалі гэта яму не прынесла. На Алімпіядзе-1996 ён і Ранейскі прадстаўлялі Малдавію і выйгралі срэбны медаль, які стаў першай алімпійскай узнагародай у скарбонцы незалежнай Малдовы.
У 2001 годзе Жураўскі стае прэзідэнтам малдоўскага НАКа. На гэтым пасту ён знаходзіцца ўжо трэці тэрмін запар[2].