wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Новік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новік. Мікалай Аляксандравіч Новік (11 снежня 1963, в. Дубейкі, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (2003).

Біяграфія

Скончыў Грозаўскую сярэднюю школу (в. Грозаў, Капыльскі раён), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1990) па спецыяльнасці «беларуская і руская мова і літаратура», аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выкладаў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, універсітэце імя Л. Этвеша (Будапешт, Венгрыя), Віленскім педагагічным універсітэце (Вільня, Літва).

Навуковая дзейнасць

Сфера навуковых зацікаўленняў — гісторыя і культура беларускай літаратурнай мовы. У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Лексіка Статута ВКЛ 1588».

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»