wd wp Пошук:

Мікалай Акімавіч Новікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новікаў. Мікалай Акімавіч Новікаў (1910, в. Пазнякова, Мурамскі павет, Уладзімірская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Гарадская акруга Навашынская, Ніжагародская вобласць, Расія4 лютага 1949) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

У 19271933 гадах і ў 19361937 гадах на камсамольскай і прафсаюзнай рабоце ў Горкаўскай вобласці. Працаваў сакратаром Віцебскага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром РК КП(б)Б. З верасня 1941 года на фронце. У партызанах з мая 1942 года, у кастрычніку 1942 — красавіку 1943 года камісар 3-й Беларускай партызанскай брыгады, адначасова ў жніўні 1942 — маі 1943 года першы сакратар Полацкага падпольнага РК КП(б)Б. З 1944 года — першы сакратар Полацкага райкама КП(б)Б, з 1945 года — сакратар гаркама партыі, загадчык аддзела Полацкага абкама КП(б)Б.

Узнагароды

Узнагароджаны 3 ордэнамі, медалямі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уладзімірскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе