wd wp Пошук:

Мікалай Абрахам Абільгор

Мікалай Абрахам Абільгор (дацк.: Nicolai Abraham Abildgaard; 11 верасня 1743, Капенгаген — 4 чэрвеня 1809, Фрэдэрыксдаль) — дацкі мастак, заснавальнік дацкай школы жывапісу.

Сын этнографа і жывапісца Сёрэна Абільгора і малодшы брат вядомага дацкага ветэрынара Петэра Абільгора. Атрымаў адукацыю ў Дацкай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Капенгагене, пасля чаго ў якасці мастака з’ехаў у Рым, дзе прабыў з 1772 па 1777 год. Мікалай актыўна вывучаў розныя іншыя мастацкія дысцыпліны (скульптура, архітэктура, упрыгожванні, насценныя роспісы) і развіў свае веды міфалогіі, старажытнасцей, анатоміі і перспектывы. Пасля вяртання на радзіму стаў прафесарам Дацкай акадэміі мастацтваў, у 1789—1792 гадах і потым з 1802 года быў яе дырэктарам. Памёр каля Фрэдэрыксдаля 4 чэрвеня 1809 года.

Вучні — Бертэль Торвальдсен, Крыстафер Вільхельм Экерсберг.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116003472 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Nicolai Abildgaard
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116003472 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. 1 2 3 Григоровичъ Абильдгардъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 1. — С. 33.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Даніі
Катэгорыя·Мастакі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 4 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1743 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Капенгагене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капенгагене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Неакласіцызм
Катэгорыя·Выпускнікі Дацкай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў Капенгагене
Катэгорыя·Памерлі ў 1809 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня