wd wp Пошук:

Мізумена звычайная

Мізумена звычайная (Misumena vatia) — галарктычны від від павукоў рода Misumena сямейства Thomisidae.

Сінонімы

Апісанне

Маладыя самцы ў пачатку лета досыць малыя і іх лёгка не заўважыць, яны дасягаюць 5 мм максімум, але самкі могуць вырасці да 10 мм (без ног). Гэтыя павукі могуць быць жоўтага або белага колеру, у залежнасці ад кветкі, у якой яны палююць. Маладыя самкі, якія могуць паляваць на разнастайных кветак, такіх як Bellis perennis і Helianthus annuus, могуць змяняць колер «па жаданні». Дарослыя самкі патрабуюць вялікай колькасці адносна буйной здабычы, каб адкласці лепшыя яйкі. Таму яны ў Паўночнай Амерыцы, найбольш часта сустракаюцца ў відах рода Solidago, ў якіх ярка-жоўтыя кветкі, якія прыцягваюць вялікую колькасць насякомых, асабліва ў восеньскі перыяд. Часта вельмі цяжка нават для чалавека адшукаць аднаго з гэтых павукоў на жоўтых кветках.

Маладыя асобіны дасягаюць памеру каля 5 мм да восені і зімуюць на зямлі. Яны ліняюць у апошні раз у маі наступнага года.

Змена колеру

Гэтыя павукі мяняюць колер дзякуючы вадкаму сакрэту з жоўтым пігментам у вонкавым пласце клетак цела.

Змена колеру ад белага да жоўтага займае ад 10 да 25 дзён, зваротная каля шасці дзён. Жоўтыя пігменты былі вызначаныя як кінурэнін і 3-гідроксікінурэнін[1].

Зноскі

  1. Oxford, G.S. & Gillespie, R.G. (1998). Evolution and Ecology of Spider Coloration. Annual Review of Entomology 43:619-643.

Спасылкі

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1757 годзе
Катэгорыя·Павукі-бакаходы