wd wp Пошук:

Міжнародны дзень аховы азонавага слоя

Найбуйнейшая азонавая дзірка над Антарктыкай ў верасні 2006 года.
19572001

Міжнародны дзень аховы азонавага слоя — (англ.: International Day for the Preservation of the Ozone Layer) — 16 верасня. Штогадовы Міжнародны дзень аховы азонавага слоя абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН ў 1994 годзе ў спецыяльнай рэзалюцыі (№ A/RES/49/114).

Дата Міжнароднага дня абраная ў памяць аб дні падпісання Манрэальскага пратаколу па рэчывах, якія разбураюць азонавы слой.

Дзяржавам, членам ААН, было прапанавана прысвяціць гэты Міжнародны дзень прапагандзе канкрэтнай дзейнасці ў адпаведнасці з задачамі і мэтамі Манрэальскага пратаколу.

Генеральны сакратар ААН Кофі Анан у сваім пасланні ў 2006 годзе адзначыў велізарны прагрэс у намаганнях па захаванні азонавага слоя і паведаміў пра аптымістычныя прагнозы, якія прадказваюць аднаўленне азонавага слоя.

Тэмы Міжнароднага дня

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Міжнародныя дні ААН
Катэгорыя·Святы 16 верасня