wd wp Пошук:

Міжнародны Славянскі Канал

Міжнародны Славянскі Канал (укр.: Міжнародний Слов’янський Канал) — украінскі тэлеканал. Пачаў вяшчанне ў 1994 годзе.

Гісторыя

Першым вопытам непасрэднага спадарожнікавага вяшчання з тэрыторыі былога СССР стала эксперыментальная трансляцыя з тэрыторыі Украіны «Міжнароднага Славянскага канала».

Заснавальнікамі канала з’яўляецца Уладзімір Аляксандравіч Іваненка і Валерыя Уладзіміраўна Іваненка.

12 верасня 2008 Міжнародны Славянскі Канал пачаў вяшчанне са спадарожнікаў Sirius і Astra

Пастаяннае вяшчанне тэлеканала пачалося з 12 верасня 2008 года.

Пакрыццё

Параметры прагляду

На сёння Міжнародны Славянскі Канал трансліруе свае перадачы; параметры канала: для Sirius пазіцыя 5˚E, палярызацыя H, частата 12 072 МHz; для Astra пазіцыя 5˚E, палярызацыя H, частата 12 090 МHz.

Аўдыторыя

SCI працуе кругласутачна і ахоплівае сваім вяшчаннем тэрыторыю з насельніцтвам 1 мільярд 202 мільёны чалавек.

Эфір

Закліканы інфармаваць славян усяго свету і сусветную супольнасць у розных аспектах жыццядзейнасці славянства, унікальнай славянскай гісторыі, багатых традыцыях, культуры, дасягненнях і важкаму ўкладзе славян у развіццё сусветнай цывілізацыі.

Асноўная задача праекта — стварэнне глабальнай тэлесеткі, здольнай прадставіць свету найбуйнейшы еўрапейскі этнас ў пазнавальным фармаце на аснове роўных квот і паважлівага стаўлення да суверэнітэту кожнай славянскай дзяржавы.

Паходжанне і мова кантэнту

Вяшчанне (упершыню з Украіны) вядзецца на чатырох гукавых дарожках: на рускай, украінскай, англійскай і мове краіны — Вытворцу прадукту. У далейшым вяшчанне будзе ажыццяўляцца адначасова на мовах славянскіх краін, а таксама на французскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, арабскай і кітайскай мовах.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Тэлеканалы, запушчаныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлеканалы паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэлеканалы Украіны
Катэгорыя·Тэлеканалы на англійскай мове
Катэгорыя·Тэлеканалы на ўкраінскай мове
Катэгорыя·Тэлеканалы, якія спынілі вяшчанне ў 2013 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Тэлеканалы на рускай мове