wd wp Пошук:

Міжвузелле

Міжвузелле

Міжвузелле (лац.: internodium) — участак сцябла або парастка паміж двума сумежнымі вузламі(руск.) бел. (участкамі восі сцябла ці парастка, на якіх утвараюцца бакавыя органы).

Калі лісце размяшчаецца вельмі цесна, да прыкладу ў прыкаранёвых разетках(руск.) бел. у дзьмухаўца, стакротак, трыпутніка, міжвузеллі настолькі скарочаныя, што амаль непрыкметныя. У маладых парасткаў міжвузеллі кароткія і вузлы збліжаныя, а затым, па меры росту сцябла ці парасткаў, міжвузеллі даўжэюць, што абумоўлена дзейнасцюўтваральнай тканкі (мерыстэмы)(руск.) бел., якая ў адных раслін размешчана ў аснаванні міжвузелляў (напрыклад, у метлюжковых і гваздзіковых ), а ў іншых - у іх верхніх частках (напрыклад, у трыпутніка) [1] .

Звычайна на сцябле узнікае шмат вузлоў і міжвузелляў. Ад даўжыні міжвузелляў залежыць даўжыня сцябла.

Зноскі

  1. БСЭ, 1974

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Парастак