У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мядзведак (значэнні). Мядзведак — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 2 км на ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Мацюкі, у басейне ракі Мёрыца.
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.
Уздоўж усходняга берага высокія (да 10 м) стромкія схілы. Упадаюць 2 ручаі.