Мюнхенская рэзідэнцыя (ням.: Münchner Residenz) — комплекс збудаванняў у цэнтры Мюнхена, гістарычная рэзідэнцыя герцагаў, курфюрстаў і каралёў Баварыі з дынастыі Вітэльсбахаў.
Комплекс складаецца з будынкі ад Сярэднявечча да XIX стагоддзя. У іх знайшлі адлюстраванне ўсе мастацкія стылі і схільнасці гэтых гадоў — рэнесанс, барока, ракако, класіцызм. Рэзідэнцыя складаецца з 10 двароў, музей складаецца з 130 зал.
Падчас Другой сусветнай вайны палац значна пацярпеў (аднак значная частка ўнутранага убрання палаца была эвакуявана пасля першых бамбардзіровак) і быў рэканструяваны ў першыя дзесяцігоддзі пасля заканчэння вайны.
Сёння памяшканні палаца выкарыстоўваюцца для прыёмаў, канцэртаў, у іх размешчаны некалькі музеяў, Баварская акадэмія навук.