wd wp Пошук:

Муха базарная

Муха базарная (Musca sorbens) — двукрылае насякомае сямейства Сапраўдныя мухі (Muscidae).

Арэал

Распаўсюджаная ў Закаўказзі, Сярэдняй Азіі, Казахстане. У Расіі сустракаецца ў субтрапічнай зоне.

Эалогія

Пасялковы паўэндафільны від. Вялікую частку часу мухі праводзяць на адкрытым паветры, канцэнтруючыся каля кірмашоў і фекаліяў. Могуць залятаць у памяшканні, дзе дасягаюць высокай колькасці. Размножваецца толькі ў тых населеных пунктах, дзе на зямлі прысутнічаюць экскрыменты чалавека.

З’яўляецца факультатыўным гематафагам. Мухі харчуюцца фруктовымі сокамі, мясам, малочнымі прадуктамі. Ахвотна нападаюць на чалавека, злізваючы пот, выдзяленні слізістых абалонак вачэй і крывяністы эксудат ран.

Значэнне

Распаўсюднік вочных хвароб і кішачных інфекцый[1].

Зноскі

  1. Дербенева-Ухова В. П. Синантропные мухи // В кн.: Руководство по медицинской энтомологии. М.: Медицина, 1974, С.176-203

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сапраўдныя мухі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1830 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі