Мураві́чна — рака ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Бобрык. Даўжыня 12 км[1]. Пачынаецца з урочышча Выжарскае за 6 км на поўнач ад вёскі Ліпнікі, вусце каля вёскі Бобрык. Рэчышча каналізаванае.