wd wp Пошук:

Музей Лондана

Музей Ло́ндана (англ.: Museum of London) — музей у Лондане, прысвечаны яго гісторыі.

Музей быў адкрыты ў 1976 годзе па ініцыятыве Лонданскай гарадской карпарацыі. Ён размясціўся ў Барбікане, побач з Барбікан-цэнтрам[en] і развалінамі Лонданскай сцяны[en], недалёка ад сабора Святога Паўла. Частка экспанатаў была перавезена з Гілдхала[en] і Кенсінгтонскага палаца.

У наш час музей мае значную калекцыю прадметаў, якія адносяцца да гісторыі Лондана ад антычнасці да XX стагоддзя. Галоўнай яго славутасцю лічыцца карэта лорд-мэра Лондана. У музея ёсць філіял у Доклендс, прысвечаны гісторыі лонданскага порта. Уваход ва установу свабодны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Музеі Лондана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта