wd wp Пошук:

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе прадстаўляе Беларусь у міжнародных турнірах па мужчынскім гандболе. Каманда пяць разоў прымала ўдзел у чэмпіянаце свету (1995, 2013, 2015, 2017, 2021) і сем разоў — у чэмпіянаце Еўропы (1994, 2008, 2014, 2016, 2018, 2020, 2022).

Цяперашні склад

Склад зборнай на чэмпіянаце Еўропы 2018.

Колькасць гульняў і галоў станам на 11 студзеня 2018 года[1].

Паз. Ігрок Дата нараджэння Гульні Галы Клуб
1 Вр Арцём Падасінаў 4 студзеня 1989 3 0 Беларусь Гомель
12 Вр Іван Мацкевіч 8 мая 1991 60 3 Беларусь БГК імя Мяшкова
16 Вр Вячаслаў Салдаценка 23 ліпеня 1994 43 1 Румынія Адаргею Секуеск
24 Кр Максім Баранаў 11 красавіка 1988 126 310 Румынія Адархею Секуеск
15 Кр Дзяніс Рутэнка 14 лютага 1986 115 285 Беларусь БГК імя Мяшкова
23 Кр Андрэй Юрынок 21 верасня 1996 50 134 Беларусь БГК імя Мяшкова
94 Кр Глеб Гарбуз 17 сакавіка 1994 5 9 Беларусь СКА
4 Лін Максім Бабічаў 7 сакавіка 1986 148 242 Украіна Матор
50 Лін Арцём Каралёк 20 лютага 1996 45 155 Францыя Сен-Рафаэль
55 Лін Аляксандр Цітоў 28 кастрычніка 1986 168 137 Фінляндыя Рыйхімякі
74 Лін Вячаслаў Бохан 7 красавіка 1996 14 8 Беларусь СКА
3 Пср Уладзіслаў Кулеш 28 мая 1996 41 119 Беларусь СКА
8 Пср Сяргей Шыловіч 16 мая 1986 132 420 Беларусь БГК імя Мяшкова
18 Пср Артур Карвацкі 21 студзеня 1996 23 68 Венгрыя Балатанфюрэд
98 Пср Мікалай Алёхін 9 красавіка 1998 10 16 Беларусь СКА
10 Раз Барыс Пухоўскі 3 студзеня 1987 178 767 Украіна Матор
47 Раз Аляксандр Падшывалаў 8 сакавіка 1996 31 51 Беларусь СКА
95 Раз Вадзім Гайдучэнка 24 красавіка 1995 28 65 Румынія Дынама Бухарэст

Поспехі ў чэмпіянатах

Чэмпіянат свету па гандболе

Чэмпіянат Еўропы па гандболе

Летнія Алімпійскія гульні

Не прымала ўдзелу.

Трэнеры

Вядомыя ігракі

Санкцыі

28 лютага 2022 года Еўрапейская федэрацыя гандбола прыняла рашэнне адхіліць зборныя Беларусі па гандболе і беларускія гандбольныя клубы ад удзелу ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай ЕФГ на перыяд да наступнага рашэння[2]. Прычына гэтага — ваеннае ўварванне Расіі і Беларусі ва Украіну.

Зноскі

  1. ЧЕ-2018. Перед стартом. Шесть на шестой
  2. Decisions of the EHF Executive Commitee Архівавана 1 сакавіка 2022. // Афіцыйны сайт Еўрапейскай федэрацыі гандбола (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Мужчынская зборная Беларусі па гандболе