wd wp Пошук:

Мост Цэсція

Мост Цэсція (лац.: Pons Cestius), Мост Чэсціа (італ.: Ponte Cestio), або мост Святога Барталамея (італ.: Ponte San Bartolomeo) — найстаражытны пасля суседняга моста Фабрыча захаваны мост Рыма.

Мост злучае Тыберыну, востраў на Тыбры, з гарадскім раёнам Трастэверэ. Збудаванне было ўзведзена каля 60 — 40 гадоў да н.э., магчыма, Луцыем Цэсціем, братам Гая Цэсція (гл. піраміда Цэсція).

У 370 годзе пры Валентыніяне I адрэстаўраваны. Мост быў цалкам абноўлены ў 1888—1892 гадах у сувязі з правядзеннем каналізацыі. З XV стагоддзя мост называецца ў гонар царквы Святога Барталамея на востраве Тыберына — Ponte San Bartolomeo.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Масты Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Рыма