wd wp Пошук:

Мост Салідарнасці

Мост Салідарнасці (польск.: Most Solidarności) — мост праз Віслу ў Плоцку.

Будаўніцтва моста працягвалася ў 2002-2007 гадах, урачыстае адкрыццё адбылося 13 кастрычніка 2007 года. З’яўляецца найбуйнейшым вантовым мостам краіны, Даўжыня над ракой - 615 м, галоўнага пралёта - 375 м, сярэдняя вышыня над вадой - 12 м, вышыня пілонаў - 63,7 м.

Мост мае чатыры паласы руху і злучае нацыянальныя магістралі 60 і 62.

Пры будаўніцтве моста было выкарыстана 12,6 тыс. т сталёвых канструкцый (3 тыс. тон арміраванай сталі), каля 19 тыс. кубаметраў бетону.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Рака Вісла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Плоцк
Катэгорыя·2007 год у Польшчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Масты праз Віслу
Катэгорыя·Масты з канструкцыйнай сталі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2007 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мазавецкага ваяводства