wd wp Пошук:

Мора Лінкальна

Мора Лінкальна — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна ля паўночных берагоў астравоў Элсмір і Грэнландыя. Абмежавана мысам Калумбія (Канада) на захадзе, і мысам Морыс-Джэсуп (Грэнландыя) на ўсходзе.

Злучана з морам Бафіна пралівам Нарэса, які складаецца з цэлай сістэмы праліваў, у тым ліку каналаў Робсана, Кенэдзі і Сміта.

Мора было названа палярным даследчыкам Адальфусам Вашынгтонам Грылі, падчас яго экспедыцыі 1881—1884 гадоў. Імя Лінкальна звязана не з 16-м прэзідэнтам ЗША Абрагамам Лінкальнам, а з яго сынам, ваенным міністрам ЗША Робертам Тодам Лінкальнам.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Моры паводле алфавіта
Катэгорыя·Моры Зямлі
Катэгорыя·Ускраінныя моры
Катэгорыя·Моры Канады
Катэгорыя·Моры Паўночнага Ледавітага акіяна