wd wp Пошук:

Мерчандайзінг

Мерчанда́йзінг (ад англ.: merchandising) — частка працэсу маркетынгу, якая вызначае методыку продажу тавару ў краме.

Мерчандайзінг прызваны вызначаць шэраг прадаваемых у рознічнай краме тавараў, спосабы выкладкі тавараў, забеспячэнне іх рэкламнымі матэрыяламі, коштамі. Паняцце мерчандайзінгу непрымянімае да продажаў увогуле (паслуг, аптовых продажаў, рознічным продажам праз інтэрнэт-краму).

Мерчандайзінг — від дзейнасці, накіраваны на прасоўванне тавараў і гандлёвых марак на рэгіянальным рынку, які выкарыстоўваецца вялікімі прадпрыемствамі рознічнага гандлю (супермаркетамі, гіпермаркетамі), прычынай узнікнення якога стаў недахоп кваліфікаваных прадаўцоў.

Асноўнымі патрабаваннямі для ўжывання з’яўляюцца:

Выкладка тавараў з’яўляецца адным з асноўных элементаў сістэмы мерчандайзінгу. Вельмі часта ўкараненне мерчандайзінгу пачынаюць менавіта з кантролю і аналізу выкладкі тавару. Мерчандайзінг прадукцыі так жа важны, як распрацоўка брэнда тавару, рэкламы і правядзення рэкламных акцый. Па гэтай прычыне ў цяперашні час з’яўляюцца мерчандайзінгавыя агенцтвы, якія прадстаўляюць паслугі рознічным прадаўцам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Маркетынг