wd wp Пошук:

Мерцвяеды

Мерцвяеды[1] (Silphidae) — сямейства жукоў, якое складаецца прыкладна з 200 відаў. Распаўсюджаныя на ўсіх мацерыках, але ў асноўным у краінах Паўночнага паўшар’я, у зоне умеранага клімату.

Апісанне

Мерцвяеды вельмі разнастайныя па абліччы, афарбоўцы і памерах. Даўжыня цела вагаецца ад 6 да 40 мм. Характэрныя 11-членікавыя вусікі, патаўшчаюцца на канцы ці з прыкметнай булавой. Крылы непярэстыя, пакрытыя надкрыллем. Надкрылле пакрывае усё брушка (падсямейства Silphinae) або злёгку скарочанае (падсямейства Nicrophorinae). Найбольш вядомыя прадстаўнікі сямейства — жукі-далакопы вылучаюцца чорна-аранжавым узорам на надкрылы. Некаторыя віды — цьмяна цёмныя і чорныя. Формула лапак 5-5-5.

Лічынкі ў мерцвяедаў плоскія і рухомыя, падобныя да макрыц.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Напісанне сямейства Мерцвяеды ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.296.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мерцвяеды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта