wd wp Пошук:

Мемарыяльная царква кайзера Вільгельма

Мемарыяльная царква кайзера Вільгельма (ням. Kaiser-Wilhelm-Gedächtniskirche або каротка Gedächtniskirche — Гедэхтніскірхэ) — пратэстанцкая царква ў Берліне на вуліцы Курфюрстэндам, адзін з сімвалаў сталіцы Германіі і адна з самых любімых цэркваў берлінцаў.

Мемарыяльная царква была пабудавана па праекце архітэктара Франца Швехтэна ў 18911895 гадах у гонар першага германскага кайзера Вільгельма I па загадзе яго ўнука, апошняга кайзера Германіі Вільгельма II. Доўгі час яна была самай высокай царквой Берліна (яе вышыня складала 113 м).

Аднак у сярэдзіне XX стагоддзя царкве наканавана было стаць мемарыялам разбурэння і стварэння. 23 лістапада 1943 года ў царкве ішла пропаведзь на тэму «Усе мінае!», а праз некалькі гадзін храм быў разбураны ў выніку бомбавага налёту саюзнікаў.

Калі пасля вайны паўстаў план пабудаваць на месцы разбуранай царквы новы будынак, толькі адна з шматлікіх берлінскіх газет атрымала больш за 47 тысяч гнеўных лістоў пратэсту.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Архітэктура Берліна
Катэгорыя·Збудаванні ў неараманскім стылі
Катэгорыя·Шарлотэнбург (раён Берліна)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Лютэранскія храмы Германіі
Катэгорыя·Славутасці Берліна
Катэгорыя·Храмы Берліна
Катэгорыя·1895 год у Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных