wd wp Пошук:

Мельхіёр Цюндзявіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цюндзявіцкі. Мельхіёр Цюндзявіцкі (1787 — 7 ліпеня 1860) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

У вайне 1812 года быў у расійскай арміі, за храбрасць атрымаў залатую шаблю, выйшаў у адстаўку пасля звыш 10 год службы ў званні палкоўніка. Маршалак шляхты Барысаўскага павета.

Спадчынны маёнтак — Вілянаў з фальваркам Касцюкі ў Барысаўскім павеце, 3200 гект. коштам каля 50 000 р. с.

Магіла Мельхіёра Цюндзявіцкага і яго жонкі Камілы з Багдановічаў

Пахаваны разам з жонкай на могілках у Кішчынай Слабадзе.

Сям’я

У шлюбе з Камілай з Багдановічаў, дачкой Вінцэнта са Стаек Віленскага павета і сястрой Севярына, які пасля смерці Мельхіёра быў апекуном Цюндзявіцкіх.

Меў дзецей:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1787 годзе
Катэгорыя·Палкоўнікі (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1860 годзе
Катэгорыя·Цюндзявіцкія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі барысаўскія