wd wp Пошук:

Мельхіёр Аляксандравіч Ваньковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваньковіч. Мельхіёр Аляксандравіч Ваньковіч (1775—1842) — грамадскі дзеяч Расійскай імперыі, буйны землеўласнік на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Бацька вядомага жывапісца Валенція Ваньковіча.

Паходжанне і сям’я

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Аляксандра Янавіча Ваньковіча, чашніка менскага, і Сафіі са шляхецкага роду Грэгаровічаў.

У шлюбе са Схаластыкай са шляхецкага роду Гарэцкіх меў чатырох дзяцей:

Службовая дзейнасць

Старшыня Ігуменскага павятовага земскага суда (1799—1802), старшыня галоўнага суда 2‑га Дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1805—1808).

Маёнтак

Валодаў маёнткам Малая Сляпянка ў Мінскім павеце і маёнткам Калюжыцы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Ваньковічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы