wd wp Пошук:

Мекнес

Мекнес (араб. مكناس) — адзін з чатырох імперскіх гарадоў Марока, помнік Сусветнай спадчыны. Заснаваны каля Х ст. Важны эканамічны цэнтр паўночна-заходняй часткі краіны. Размешчаны ў 130 км ад сталіцы Рабат і ў 60 км ад Феса. Хуткасная шаша A2 паміж гэтымі двума гарадамі праходзіць праз Мекнес. Аўтадарогай даўжынёй 300 км Мекнес злучаны з Касабланкай. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёну Мекнес-Тафілалет.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва 536 тыс. чал (2004). Доля насельніцтва маладзейшых за 25 гадоў складае каля 60%.

Гаспадарка

Гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна (аліўкі, вінаград, цытрусэвыя). Прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, хімічнай, цэментнай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Саматужная вытворчасць ганчарных і скураных вырабаў.

Транспарт

Вузел аўтадарог. Міжнародны аэрапорт.

Навука і культура

Універсітэт. Музеі: мусульманскага мастацтва, народнага мастацтва.

Славутасці

Асноўныя славутасці Мекнеса пабудаваны падчас праўлення Ісмаіла ібн Шэрыфа. Да іх ліку адносіцца масіўная гарадская сцяна з квадратнымі вежамі і дзевяццю багата арнаментаванымі варотамі. Царская стайня Руа — адна з самых вялікіх у свеце, разлічана на размяшчэнне 12000 жарабцоў. Таксама поспехам сярод турыстаў карыстаюцца сады, для арашэння якіх зроблена вадасховішча плошчай 4 га.

Непадалёк ад Мекнеса распасціраюцца руіны антычнага Валюбіліса і гарадок Мулай-Ідрыс — сталіца першага мараканскага кіраўніка, Ідрыса.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Марока
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу