wd wp Пошук:

Медаль Мацярынства

Меда́ль Мацяры́нства заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1944 года. Мае дзве ступені. Медаль Мацярынства I і II ступені для ўзнагароджання маці, якія нарадзілі і выхавалі:

Па стану на 1 студзеня 1995 года медалямі Мацярынства I і II ступені было ўзнагароджана каля 13,15 млн жанчын.

Медаль зроблены па праекту мастака Жукава М.Н.[2].

Апісанне медаля

Медаль мае форму правільнага круга дыяметрам 29 мм. На аверсе медаля профільная пагрудная выява маці і дзіцяці. У левай верхняй частцы медаля выпуклая зорачка з прамянямі. Па акружнасці медаля вузенькі лаўровы вяночак. У ніжняй частцы медаля стужачка з надпісам на ёй «СССР». Усе малюнкі і надпісы на медалю выпуклыя. На адваротным боку медаля ў цэнтры знаходзіцца выява сярпа і молата, у верхняй частцы па акружнасці размешчаны надпіс «Медаль» і ў ніжняй частцы па акружнасці — «материнства». Медаль I ступені вырабляўся з серабра 925 пробы, сярэбранага ўтрымання ў медале I ступені — 16,60 г. Агульная вага медаля першай ступені без калодкі — 17,453±0,62. Медаль II ступені выкананы з бронзы.

Статут медаля

Медалём Мацярынства ўзнагароджваюцца маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць і шэсць дзяцей.

Узнагароджанне медалём Мацярынства ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР указамі Прэзідыумаў Вярхоўных Саветаў саюзных і аўтаномных рэспублік.

Медаль Мацярынства складаецца з двух ступеняў:

Вышэйшай ступенню медаля з’яўляецца I ступень.

Медалём Мацярынства ўзнагароджваюцца:

Узнагароджанне медалём Мацярынства адпаведнай ступені ажыццяўляецца пры дасягненні апошнім дзіцём узросту аднаго года і пры наяўнасці ў жывых астатніх дзяцей гэтай маці. Пры ўзнагароджанні медалём Мацярынства ўлічваюцца таксама дзеці:

Узнагароджанне маці, якія маюць шэсць дзяцей, праводзілася толькі адным медалём I ступені.

Медаль Мацярынства I і II ступені носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці ў узнагароджанай іншых ордэнаў і медалёў размяшчаецца побач з імі або ніжэй іх.

Медаль Мацярынства ў выпадку смерці маці разам з пасведчаннем да медаля застаецца ў яе сям’і для захоўвання як памяць.[3]

Выявы

Зноскі

  1. Медаль Материнства. Медали и ордена СССР
  2. Балязин В. Н. За подвиг ратный и трудовой. — М: Просвещение, 1987. — С. 194.
  3. Положение о медали «Медаль Материнства» (утверждено Указом Президиума Верховного Совета СССР от 18.08.1944 г.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Медалі СССР
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта