wd wp Пошук:

Маўсес Баграмян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баграмян. Маўсес Баграмян (арм.: Մովսէս Բաղրամյան) — дзеяч армянскага вызваленчага руху. Нарадзіўся ў Карабаху, жыў у Расіі. У 1763 г. прыняў удзел у спробе І. Эміна арганізаваць паўстанне Арменіі супраць ірана-турэцкай няволі. З 1768 г. жыў у Індыі. Аўтар «Новай кнігі, названай павучаннем» (1773), у якой заклікаў армян змагацца за вызваленне Радзімы. Удзельнічаў у складанні праекта канстытуцыі незалежнай Арменіі з рэспубліканскім ладам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Арменіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара