wd wp Пошук:

Маўрыцыа Педэці

Труна Маўрыцыа Педэці на могілках Айхштэта

Маўры́цыа Педэ́ці (італ.: Mauritio Pedetti; 13 кастрычніка 1719, Казаска-д’Інтэльві, правінцыя Кома — 14 сакавіка 1799, Айхштэт) — італьянскі архітэктар позняга барока.

Дзед Маўрыцыа па матчынай лініі, будучы прафесійным архітэктарам, навучыў хлопчыка маляваць. У 1722 годзе сям’я пераязджае ў Мангейм. Разам са стрыечным братам Маўрыцыа працаваў на будаўніцтве Людвігсбургскай рэзідэнцыі. У 1735 годзе ўдзельнічае ў праектаванні рэзідэнцыі маркграфа ў Ансбахе. У 1738 годзе праектуе царкву святога Гумберта ў Мюнхене.

У 1739-1741-х гадах Педэці падарожнічае па Італіі, удасканальваючы пры гэтым сваё майстэрства архітэктара. Педэці быў уцягнуты ў вайну за аўстрыйскую спадчыну. У 1743 годзе ён паступае на ваенную службу. Аднак неўзабаве пакідае яе і аказваецца пры двары князёў Радзівілаў у Нясвіжы, дзе працаваў у 17481752 гадах. Тут Педэці ўдзельнічае ў рэстаўрацыі езуіцкага храма Божага Цела[Крыніца?], пабудаваў капліцу ў ягоным двары, а таксама ўдзельнічае ў будаўніцтве невялікага палаца «Кансаляцыя» ў Альбе[4].

Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у Вялікім Княстве Літоўскім, Педэці вяртаецца ў нямецкія землі і паступае ў слугаванне да князю-біскупу айхштэцкаму. Больш шырокую вядомасць, чым ранейшыя працы, яму прыносіць стварэнне шэрагу будынкаў у горадзе Айхштэце.

Зноскі

  1. Mauritio Pedetti // https://www.deutsche-biographie.de/sfz94388.html Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maurizio Pedetti // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter. — doi:10.1515/AKL
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. Педэці Маўрыцыо // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1719 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1799 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Кома
Катэгорыя·Архітэктары Германіі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Архітэктары Нясвіжа
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары барока