wd wp Пошук:

Маўкольд Расціславіч

Маўкольд Расціславіч — гіпатэтычны князь з роду Ізяславічаў Полацкіх (Рагвалодавічаў).

Паводле Васкрасенскага летапісу, сын князя Расціслава. У 1129 годзе разам з бацькам, старэйшым братам Давілам і іншымі полацкімі князямі сасланы ў Візантыю. Пазней вільняне паслалі па Давіла і Маўкольда ў Візантыю, каб Давіл сеў на стальцы у Вільні. Паводле Васкрасенскага ж летапісу, князь Маўкольд меў сына Міндоўга. Пасля гібелі ўсіх нашчадкаў Міндоўга, улада ў Літве перайшла ад нашчадкаў старэйшага брата — Давіла, ад якога летапіс выводзіць радавод вялікіх князёў літоўскіх.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ізяславічы Полацкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы