wd wp Пошук:

Мая Бесядзь

«Мая Бесядзь» — верш Аркадзя Куляшова, напісаны ў 1940 годзе. Праграмны твор паэтычнай нізкі «Юнацкі свет», дзе галоўным героем з’яўляецца сам паэт, які выступае ў ролі абагульненага, тыпізаванага вобраза.

Тэматыка і змест

Верш складаецца з дзвюх частак, першая з якіх напісана накшталт прытчавага зачыну, у якім распавядаецца легенда аб нараджэнні рэк. Стваральнікамі іх былі птушкі, якія вялікімі намаганнямі капалі рэчышчы. Адна толькі ка́ня цешылася адпачынкам ды кпіла з працавітых птушак, за што яны паслалі ёй вечны праклён:

Таму і лятае яна над рэкамі
І просіць піць
Аж да сённяшніх дзён.

А. Куляшоў узмацняе карціну пакут кані, прыгаворвае яе да смяротна-нямога скону, калі ў летнюю гарачыню пакутніца літасціва чакае дажджавой кроплі з выпадковай хмаркі.

Прытчава-легендарны зачын з’яўляецца ў вершы фонам, на якім раскрываецца галоўная ідэя твора: сцвярджэнне паэтам таго, што толькі напружаная праца можа прынесці плён для чалавека і грамадства. У другой частцы верша дамінуе вобраз лірычнага героя, які кантрастуе з вобразам кані. Рэчышча ўласнай ракі, якое капае герой, персаніфікуецца ў зборны вобраз паэзіі. Мастаку твора таксама даводзіцца працаваць «пад кпіны аматараў лёгкае славы», пад якімі А. Куляшоў меў на ўвазе вульгарызаваных крытыкаў.

Лірычны герой упарты ў сваім перакананні, ён аптыміст і працаўнік:

Бо прагай да працы ахоплены часта я,
І сэрца абпалена смагай радка…

Гл. таксама

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Літаратурныя творы паводле алфавіта
Творы 1940 года
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вершы на беларускай мове
Аркадзь Куляшоў