wd wp Пошук:

Маха Вачыралангкорн

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Маха Вачыралангкорн (тайск.: มหาวชิราลงกรณ, máhǎː wáʨʰíraːloŋkɔːn[3], нар. 28 ліпеня 1952) — кароль Тайланда з дынастыі Чакры, абвешчаны 29 лістапада 2016 года, але пакуль яшчэ не каранаваны. Адзіны сын караля Пхуміпона Адульядэта, які памёр 13 кастрычніка 2016 года. Каранацыя Рамы X адбудзецца толькі пасля пахавання яго бацькі, крэмацыя якога можа адбыцца не раней, чым восенню 2017 года[4].

Біяграфія

З 1972 года поўны тытул — Самдэт Пхра Барома Орасатхірат Чао Фан Маха Ватчыралангкорн Саям Макутрачакуман (тайск. สมเด็จพระบรมโอรสาธิราช เจ้าฟ้ามหาวชิราลงกรณ สยามมกุฎราชกุมาร — Яго каралеўская высокасць кронпрынц Маха Вачыралангкорн, наследнік прастола).

Пачатковую адукацыю атрымаў у Бангкоку. Потым быў адпраўлены на навучанне ў Вялікабрытанію і Аўстралію. У 1976 годзе скончыў каралеўскі ваенны каледж у Канберы (Аўстралія), дзе атрымаў адукацыю ваеннага лётчыка.

Служыў у якасці афіцэра штаба ў Кіраўніцтве ваеннай разведкі, а ў 1978 годзе быў прызначаны камандзірам батальёна, потым палка асабістай гвардыі караля.

У 1970-х гадах у складзе лётнага палка ваяваў на поўначы Тайланда супраць камуністычных паўстанцаў і ўдзельнічаў у ваенных аперацыях супраць в’етнамскіх партызан ля межаў Камбоджы.

З’яўляецца кваліфікаваным ваенным лётчыкам і пілотам верталёта.

Абвешчаны каралём Тайланда 29 лістапада 2016 года.

Кароль Тайланда

The Coronation of King Rama X B.E. 2562 (A.D. 2019)

Кароль Пхуміпон Адульядэт прызначыў свайго адзінага сына наследнікам прастола спецыяльным дэкрэтам ад 28 снежня 1972 года. Ён стаў першым з 1935 года каралём, які нарадзіўся на тэрыторыі краіны, паколькі Пхуміпон Адульядэт нарадзіўся ў ЗША, Ананда Махідол(руск.) бел. (гады праўлення: 1935—1946) — у Германіі.

Пасля смерці Пхуміпона Адульядэта 13 кастрычніка 2016 года Маха Вачыралангкорн стаў наступным каралём Тайланда[4]. Наследны прынц папрасіў адтэрміноўку ў абвяшчэнні яго каралём, каб захаваць жалобу. Прэм Цінсуланон(руск.) бел. быў рэгентам Тайланда[5] да 29 лістапада, калі Маха Вачыралангкорн быў абвешчаны каралём[4]. Каранацыя Рамы X чакаецца восенню 2017 года[4].

Сярод іншых прэтэндэнтаў на прастол некаторымі крыніцамі называлася дачка караля Рамы IX — прынцэса Маха Чакры Сірындхорн(англ.) бел.. Па супярэчлівых паведамленнях СМІ, незразумела, ці дазваляе Канстытуцыя краіны перадаць трон жанчыне[6][7][8].

Зноскі

  1. Maha Vajiralongkorn // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maha Vajiralongkorn // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Вымаўленне імя, Jim Tedder, Voice of America
  4. 1 2 3 4 В Таиланде провозгласили нового короля(нявызн.), ТАСС . Праверана 29 лістапада 2016.
  5. Profile: Thai regent Prem Tinsulanonda(англ.) , BBC (15 October 2016). Праверана 27 кастрычніка 2016.
  6. Каралевы не будзе: трон у Тайландзе можа заняць толькі мужчына, 13 кастрычніка 2016: “так як па канстытуцыі манархам краіны можа быць толькі мужчына.
  7. Канстытуцыя Каралеўства Тайланд ад 24 жніўня 2007 года (недействующая рэдакцыя) — Артыкул 23 — “…З гэтай мэтай можа быць прадстаўлена імя прынцэсы.
  8. Чарнавік рэдакцыі 2016 года, неафіцыйны пераклад на англійскую: “Section 21 .

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Старонкі з памылкамі ў скрыптах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тайландзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Каралі тайландскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Каралеўскага дому Чакры
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дзевяці камянёў
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Новага Паўднёвага Уэльса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных