wd wp Пошук:

Матагуа

Матагуа (ісп. Motagua) — рака ў Гватэмале, найбуйнейшая рака краіны. Бярэ пачатак у заходніх высакагорных раёнах Гватэмалы, дзе яе таксама называюць Рыа-Грандэ, далей працякае на ўсход, дзе ўпадае ў Гандураскі заліў.[1] Апошнія некалькі кіламетраў ракі з’яўляюцца часткай мяжы паміж Гватэмалай і Гандурасам. Басейн ракі займае плошчу 12 670 км² і з’яўляецца найбуйнейшым у Гватэмале.

Рака працякае ў даліне, у якой знаходзіцца адзіная крыніца нефрыту ў Цэнтральнай Амерыцы, таму рака была важным гандлёвым маршрутам у дакалумбаву эпоху. Горад мая Кірыгуа знаходзіцца недалёка ад паўночнага берага ракі, таксама тут выяўлены і некалькі больш дробных паселішчаў.

Зноскі

  1. Подсочка каучукового дерева, долина реки Мотагуа, Гватемала(нявызн.). World Digital Library (1890-1925). Праверана 30 мая 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Гватэмалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Гандураса
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Гандураскі заліў
Катэгорыя·Геаграфія Месаамерыкі