wd wp Пошук:

Маскоўскі тэатр аперэты

Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр аперэты (руск.: Моско́вский госуда́рственный академи́ческий теа́тр опере́тты) — музычны тэатр у Маскве, першы дзяржаўны тэатр аперэты ў СССР. Размешчаны па адрасе: вул. Вялікая Дзмітраўка, дом 6. У рэпертуары тэатра — класічная і сучасная аперэта, мюзіклы. Маскоўскі тэатр аперэты адкрыўся як дзяржаўны 24 лістапада 1927 года — гэты дзень афіцыйна лічыцца датай заснавання тэатра. Адным з заснавальнікаў тэатра быў Рыгор Ярон.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Тэатры Масквы
З’явіліся ў 1927 годзе
Тэатры паводле алфавіта
1927 год у Маскве
Вікіпедыя:Тэатры без геаграфічных каардынат
Цвярскі раён