wd wp Пошук:

Маскоўская Хельсінкская група

Маскоўская Хельсінкская група (МХГ, Маскоўская група па садзейнічанню выканання Хельсінкскіх пагадненняў, іншыя назвы — Грамадская група па садзейнічанню выканання Хельсінкскіх пагадненняў у СССР, Маскоўская група «Хельсінкі») — старэйшая з дзейнічаючых у Расіі праваабарончых арганізацый. Аб стварэнні арганізацыі было аб’яўлена на радзе праваабаронцаў, якая адбылася 12 мая 1976 года на кватэры акадэміка А. Сахарава.[1]. Арганізатарам і першым кіраўніком МХГ быў савецкі фізік і дысідэнт Юрый Арлоў.

Арганізацыя атрымала сваю назву ад Хельсінкскіх пагадненняў, якія ў жніўні 1975 г. падпісалі СССР, ЗША і шэраг еўрапейскіх дзяржаў. Сярод іншага, Хельсінкскія пагадненні абавязывалі дзяржавы-ўдзельніцы прытрымлівацца адзіных стандартаў абароны правоў чалавека. У савецкіх газетах былі апублікаваны палажэнні гэтага дагавору, што дала права дысідэнтам СССР дабівацца ад савецкай улады шанавання правоў грамадзян сваей краіны і выканання абавязкаў перад падпісанымі пагадненнямі. Па ўсей краіне ўзніклі Хельсінкскія камітэты альбо групы, сярод іх - МХГ.

МХГ актыўна дзейнічала і супрацоўнічала з іншымі праваабарончымі групамі СССР з 1976 па 1982 гг., калі дзейнасць арганізацыі была прыпынена. За гэты час сілавыя структуры СССР]] арыштавалі і асудзілі 8 удзельнікаў групы, 6 былі вымушаны пакінуць краіну, а 3 аб’явілі аб прыпыненні дзейнасці МХГ[2].[3] . У 1989 г. Маскоўская Хельсінкская група аднавіла сваю дзейнасць і працягвае яе да сенняшняй пары. З’яўляецца членам Міжнароднай Хельсінкскай Федэрацыі па правам чалавека.

Найбольш яскравыя моманты праваабарончай дзейнасці МХГ

1977 г. Стварэнне Рабочай Камісіі па расследаванню выкарыстання псіхіятрыі ў палітычных мэтах[4], якая выкрывала шматлікія выпадкі ізаляцыі ў савецкіх псіхіятрычных клініках дысідэнтаў і вернікаў і адпраўляла інфармацыю аб гэтым праваабарончым і кіруючым колам заходніх краін-удзельніц Хельсінкскіх пагадненняў.

2003 г. Выступленне супраць нападу на Ірак з боку кааліцыі Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў. Кіраўнік арганізацыі Л. Аляксеява і кіраўнік аб’яднання “Мемарыял” А. Рагінскі пішуць лісты паслам Вялікабрытаніі і ЗША, у якіх заяўляюць, што выступленне супраць Ірака гэтых краін падрывае асновы міжнароднага права і сусветнага правапарадку [5][6].

2009 г. Правядзенне і публікацыя комплекснага даследвання палажэння сексуальных меньшасцей у Расіі і фактаў парушэння іх правоў[7][8].

Спасылкі па дзейнасці МХГ і іншых Хельсінкскіх арганізацый

Зноскі

  1. Об образовании общественной группы содействия выполнению Хельсинкских соглашений в СССР
  2. [ http://www.memo.ru/history/diss/books/grightml/ Григоренко П. Г. В подполье можно встретить только крыс. М.: “Звенья”, 1997]
  3. Документ № 195, О ПРЕКРАЩЕНИИ РАБОТЫ МОСКОВСКОЙ ГРУППЫ «ХЕЛЬСИНКИ»
  4. Lymanov K. Working committee against psychiatric abuse for political purposes Архівавана 18 лютага 2012.
  5. 2 Письмо «Мемориала» и Московской Хельсинкской группы к послу США, 2 апреля 2003
  6. Письмо «Мемориала» и Московской Хельсинкской группы к послу Великобритании Архівавана 30 ліпеня 2009., 2 апреля 2003
  7. Доклад «Положение лесбиянок, геев, бисексуалов, трансгендеров в Российской Федерации» на сайте МХГ
  8. Доклад «Положение лесбиянок, геев, бисексуалов, трансгендеров в Российской Федерации» на сайте Российской ЛГБТ-сети Архівавана 2 снежня 2013.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя СССР
Катэгорыя·Правы чалавека
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі