У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзьервіль. Марэн Дзьервіль - французскі хірург, батанік і пісьменнік-падарожнік, нарадзіўся ў Францыі, верагодна ў Пон-л’Эвек, Кальвадос.
Дзьервіль вядомы ў асноўным праз яго падарожжа ў Акадыю з кастрычніка 1699 да кастрычніка 1700 года. Род раслін Diervilla, быў названы ў гонар яго французскім батанікам Турнефорам(руск.) бел. [1]
Дзьервіль пісаў аб сваіх назіраннях у Акадыі ў сачыненні “Relation du voyage du Port Royal de l’Acadie, ou de la Nouvelle France, якое было упершыню апублікавана ў Парыжы ў 1708 годзе. Яно было паўторна апублікавана з нататкамі Л. У. Фантэйна ў Квебеку ў 1885 годзе[2].
У 1933 годзе Шампленаўскае таварыства апублікавала чарговы выпуск у рамках агульнай серыі, пад рэдакцыяй Джона Кларэнса Уэбстэра(англ.) бел., з перакладам на англійскую Эліс Уэбстер.[3]