wd wp Пошук:

Марыя Уладзіміраўна Папова

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папова. Марыя Уладзіміраўна Папо́ва (нар. 13 ліпеня 1994, Бабруйск, Беларусь) — беларуская баскетбалістка, гуляе на пазіцыі цяжкага форварда за баскетбольны клуб УГМК і нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Біяграфія

Пачала займацца баскетболам у сярэдняй школе (у 5-м ці 6-м класе). Першы трэнер — М. М. Багдановіч. З 8-га класа перавялася ў магілёўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, дзе пачала гуляць за «Магіляўчанку»[1]. У 2011 годзе стала самым дзейсным іграком у зборнай Беларусі (U-18) на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне «B» (11,9 ачка, 8,1 падбору)[2]. Не замужам.

Дасягненні

У сезоне 2012/13 была прызнана лепшым маладым іграком чэмпіянату Беларусі[3]. Улетку 2014 года стала шостай у рэйтынгу найлепшых маладых ігракоў Еўропы па выніках сумеснага галасавання экспертаў і інтэрнэт-карыстальнікаў, арганізаваным ФІБА-Еўропа[4]. З 19 гадоў выступае за нацыянальную зборную Беларусі. Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

У 2015 годзе далучылася да клуба «Енісей»[5]. У ліпені 2016 года падпісала кантракт з турэцкім клубам «Галатасарай».

Зноскі

  1. Форвард жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Марыя Папова: «Назад заўсёды паспею вярнуцца» Архівавана 26 чэрвеня 2015.
  2. Багдан, Мусатава і Папова будуць выступаць за «Алімпію» Архівавана 26 чэрвеня 2015.
  3. Мария Попова перешла в БК «Цмокi-Мінск» Архівавана 26 чэрвеня 2015.
  4. Магіляўчанка Марыя Папова заняла шосты радок у рэйтынгу лепшых маладых баскетбалістак Еўропы Архівавана 26 чэрвеня 2015.
  5. Марыя Папова: гатовая да ўсяго — хоць лятаць на самалёце, хоць ездзіць на цягніку ці трамваі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Баскетбалісткі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ЖБК «Енісей»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі «Магіляўчанкі»
Катэгорыя·Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ЖБК «Цмокі-Мінск»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі «Алімпіі» Гродна
Катэгорыя·Ігракі ЖБК «Арка» Гдыня
Катэгорыя·Ігракі ЖБК «Гожаў»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта