wd wp Пошук:

Марына Пятроўна Дзяругіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзяругіна. Марына (Марыя) Пятроўна Дзяругіна (25.09.1924, Мінск —) — беларуская ўрач-педыятр, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1981)[1].

Біяграфія

Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1951). Педыятр, загадчыца дзіцячай кансультацыі, намеснік галоўнага ўрача Браслаўскай раённай бальніцы (1951—1960). Кіраўнік арганізацыйна-метадычнага аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута аховы мацярынства і дзяцінства (з 1960)[1].

Навуковая дзейнасць

Вывучала фізічнае развіццё дзяцей, распаўсюджанасць алергічных захворванняў, пытанні арганізацыі стацыянарнай дапамогі дзецям, у тым ліку спецыялізаванай[1].

Суаўтар (з Г. А. Калюжыным) неаднаразова перавыдаванага дапаможніка для маладых бацькоў «Ад калыскі да школы», ганараванага ў 1980 годзе дыпломам Усесаюзнага конкурсу за лепшы твор навукова-папулярнай літаратуры[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 90 лет со дня рождения Марины Петровны Дерюгиной (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР