wd wp Пошук:

Марыедаль

Марыедаль (шведск.: Mariedals slott) — сядзібны дом у стылі барока, размешчаны на захадзе Швецыі, на тэрыторыі лена Вестра-Гёталанд, у 9 кіламетрах на поўнач ад горада Скара.

Марыедаль быў пабудаваны ў 1666 годзе для рыксканцлера Швецыі, графа Магнуса Габрыэля Дэлагардзі на тэрыторыі графскага памесця Сербу. Будынак складаецца з цэнтральнага корпуса і двух флігеляў, якія прылягаюць да яго з абодвух бакоў. Стылістычныя асаблівасці дазваляюць выказаць здагадку, што праект палаца склаў прыдворны архітэктар Жан дэ ла Вале. Названа сядзіба была па імі жонкі графа Дэлагардзі, Марыі-Ефрасінні (Maria Euphrosine), сястры караля Карла X Густава.

Да цяперашняга часу палац Марыедаль захаваўся ў цэлым у першапачатковым, нязмененым стане і знаходзіцца ў прыватным валоданні.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вестра-Гёталанд
Катэгорыя·Палацы Швецыі