wd wp Пошук:

Маршанцыевыя

Маршанцыевыя (Marchantiales) — парадак пячоначных імхоў.

Гаметафіт гэтага парадку прадстаўлены таломам стужкападобнай формы, мае дарсівентральную будову з унутранай дыферэнцыяцыяй і рызоідамі двух відаў. Спарафіт у выглядзе каробачкі на кароткай ножцы, пашырэнне якой атрымала назву гаўсторыі, ці прысоскі. У каробачцы ўтрымліваюцца споры і элатэры (спружынкі).

Парадак аб’ядноўвае 33 роды і 400 відаў. У Беларусі — 12 відаў, найбольш вядомым прадстаўніком з’яўляецца маршанцыя звычайная (Marchantia polymorpha).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Парадкі раслін
Катэгорыя·Маршанцыевыя
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды