wd wp Пошук:

Марсілея

Марсілея, таксама Вадзяная канюшына[1] (Marsilea) — род папарацей сямейства марсілеевыя.

Пашырэнне

Род утрымлівае каля 60 сучасных і 10 выкапнёвых відаў раслін. Яны даволі шырока распаўсюджаны ў тропіках, субтропіках і ўмераных абласцях усёй Зямлі, але ў паўночным паўшар’і прадстаўлены найлепш.

Гэта разнаспоравыя водныя, земнаводныя, балотныя і сухапутныя травяністыя расліны з тонкімі разгалінаванымі карэнішчамі, нярэдка з клубнепадобнымі вырастамі, якія даюць пачатак новым раслінам.

На Беларусі ў пакоях і арандарэях культывуюць марселею чатырохлістую.

Асаблівасці біялогіі

Доўгія тонкія чаранкі марсілеі маюць чатыры лісточкі. Органы спаранашэння мікра- і мегаспарангіі сабраны ў сорусы і заключаны ў замкнутую ёмістасць, якая атрымала назву спаракарпія. У спаракарпіях развіваюцца сорусы мега- і мікраспарангіяў. Сорусы звычайна змешанага тыпу, іх лік у спаракарпіі вар’іруе ад 2 да 12 у розных відаў. Суадносіны мікраспарангіяў і мегаспарангіяў унутры аднаго соруса таксама непастаянныя. Сустракаюцца экзэмпляры марсілей, у сорусах якіх адсутнічаюць мегаспарангіі. Як правіла, у мікраспарангіях развіваецца па 64 мікраспоры, а ў мегаспарангіях — па адной буйной мегаспоры.

Сценкі спарангіяў аднаслойныя, без кальца. Пасля ўскрывання сценкі спарангія споры ў вадзе пачынаюць прарастаць. Мужчынскі зарастак мае 2 праталіяльныя клеткі з двума антэрыдыямі, кожны з каторых мае сценку з двух клетак і адну сперматагенную клетку. Пры прарастанні мегаспоры ўтвараецца 2 неаднолькавыя клеткі — ніжняя буйная вегетатыўная, багатая пажыўнымі рэчывамі, і верхняя маленькая сасочкападобная — археганіяльная, якая фарміруе адзін архегоній. Пасля апладнення зародак хутка развіваецца ў новую расліну.

Віды

Паводле базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016) род уключае 28 відаў[2]:

Статус некалькіх відаў пакуль не вызначаны:

Зноскі

  1. Напісанне Марсілея, Вадзяная канюшына ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.131
  2. Marsilea(англ.) . The Plant List. Version 1.1. (29 студзеня 2013). Праверана 29 ліпеня 2016.
  3. Звесткі пра род Marsilea у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Марсілеевыя