wd wp Пошук:

Марскія карасі

Марскія карасі[1] — сямейства рыб, якое адрозніваецца своеасаблівай, моцна спецыялізаванай будовай зубоў: пярэднія зубы ў выглядзе разцоў, бакавыя ў выглядзе карэнных, нёба звычайна без зубоў.

Знешні выгляд

Сціснутае, падоўжанае, высокае круглявае або даўгаватае цела пакрыта лускай. Рот на канцы морды, вочы ўмеранай велічыні. Адзін спінны плаўнік з пярэдняга аддзела з калючымі прамянямі, з задняга — з мяккімі. Заднепраходны плаўнік з 3 шыпамі; грудныя плаўнікі на грудзях з адным шыпом. Даўжыня ад 10 см да 1,5 м. Афарбоўка яркая, разнастайная. Мноства зубоў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Напісанне Марскія карасі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.135
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Марскія карасі