Ламонт Марсель Якабс (італ.: Lamont Marcell Jacobs; нар. 26 верасня 1994, Эль-Паса, Тэхас, ЗША) — італьянскі спрынтар і скакун у даўжыню, двухразовы алімпійскі чэмпіён і чэмпіён Еўропы ў памяшканні 2021 года. 1 жніўня 2021 года Якабс усталяваў новы рэкорд Еўропы ў бегу на 100 метраў з часам 9,80 на Гульнях у Токіа 2020 і стаў алімпійскім чэмпіёнам. 6 жніўня 2021 года стаў алімпійскім чэмпіёнам у складзе зборнай Італіі, якая перамагла ў эстафеце 4 × 100 м.
Якабс завяршыў сезон 2020—2021 гадоў лідарам сусветнага рэйтынгу ў бегу на 60 метраў.