.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Марсела Альфонса Дыяс Рохас (ісп.: Marcelo Alfonso Díaz Rojas; нар. 30 снежня 1986, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца аргенцінскага клуба «Расінг» з Авельянеды і нацыянальнай зборнай Чылі.
У дарослым футболе дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за каманду клуба «Універсідад дэ Чылі», дзе прайшоў да гэтага навучанне ў клубнай акадэміі.
Пасля першага сезона, у Апертуры 2008 года, Дыяс стаў іграком стартавага складу. Першы свой гол забіў 23 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Уачыпата», але клуб трываў паражэнне з лікам 2:3[4]. Пасля звальнення трэнера Артура Сала, Дыяс пачаў гуляць на левым флангу паўабароны, у адрозненне ад бачання былога трэнера, які выкарыстоўваў футбаліста ў якасці атакуючага паўабаронцы.
Частку 2010 года Марсела правёў у арэндзе ў іншым чылійскім клубе «Дэпортэс», пасля чаго вярнуўся ва «Універсідад дэ Чылі». Да складу клуба «Базель» далучыўся ў 2012 годзе, падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2016 года. У лютым 2015 года перайшоў у склад клуба «Гамбург». 1 чэрвеня 2015 года забіў свой першы гол за «Гамбург» — у матчы плэй-оф за месца ў Бундэслізе супраць «Карлсруэ» са штрафога ўдара на 91-й хвіліне, тым самым выратаваўшы свой клуб ад вылету. У студзені 2016 стаў іграком іспанскай «Сельты».
У жніўні 2017 года, разарваўшы кантракт з «Сельтай», папоўніў склад мексіканскага клуба «УНАМ Пумас». У жніўні 2018 года перайшоў у аргенцінскі «Расінг».
«Універсідад дэ Чылі»:
«Базель»:
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
Профіль на сайце bdfa.com.ar (ісп.)