wd wp Пошук:

Маркіён

Маркіён з Сінопы (стар.-грэч.: Μαρκίων Σῐνώπην; каля 85 — 160) — раннехрысціянскі ерэтык.

Нарадзіўся ў чарнаморскім горадзе Сіноп. Быў блізкі да вучэння гностыкаў. Пасля выгнання з хрысціянскай суполкі, стварыў сваю суполку ў Рыме. Маркіён адмаўляў Стары Запавет і лічыў іўдзейскага Яхве злым богам; новазапаветны бог лічыўся ім добрым богам, які супрацьстаіць Яхве. Маркіён патрабаваў ад сваіх паслядоўнікаў аскетычнага жыцця і вучыў, што целы людзей не будуць уваскрэшаныя, у адрозненні ад душы.

Маркіён таксама быў адным з першых, хто паспрабаваў аб’яднаць хрысціянскія тэксты ў адзіны канон. Яго версія канона уключала Евангелле ад Лукі і 10 апостальскіх пасланняў.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 85 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Хрысціянскія філосафы Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Гностыкі
Катэгорыя·Памерлі ў 160 годзе
Катэгорыя·Хрысціянскія багасловы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рымскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных