У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Райкова. Маргарыта Райкова (нар. 1988) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі.
Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыі 50 м брасам і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м[1].
Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыі 50 м брасам. Бронзавая прызёрка на дыстанцыі 100 м брасам і ў эстафеце 4 × 50 м вольным стылем[2].