wd wp Пошук:

Маргарыта Ксіргу

Маргарыта Ксіргу (ісп.: Margarita Xirgu; 1888-1969) — іспанская і аргенцінская актрыса

, тэатральны тэатральны рэжысёр , педагог.

Біяграфія

Маргарыта Ксіргу нарадзілася 17 ліпеня 1888 года ў Молінс-дэ-Рэй. У 1896 годзе сям’я пераехала ў Барселону. У юнацтве, у Барселоне, гуляла ў аматарскіх спектаклях, у п’есах мясцовых аўтараў, якія пісалі на каталонскай мове. Ужо ў 1906 годзе яна набыла вядомасць згуляўшы ролю Бланкі ў спектаклі «Мора і неба» А. Гімеры на сцэне прафесійнага тэатра «Ромэ». У 1907 годзе памірае бацька Маргарыты і яна становіцца карміцелем сям’і: маці і малодшага брата.

З 1908 па 1914 выступала ў тэатры «Прынсіпаль» (Барселона). З 1914 года выступае ў Мадрыдзе, з поспехам выконваючы ролі ў п’есах сучасных драматургаў, гуляла бытавыя і трагедыйныя ролі. Праславілася выкананнем роляў у п’есах Гарсія Лоркі. Трагедыйны талент у поўнай меры раскрыўся ў спектаклі «Медэя».

З 1933 года выступала на Кубе і ў Мексіцы. У 1939 годзе да ўлады прыйшоў Франка і Маргарыта Ксіргу адмовілася ад вяртання на радзіму. Актрыса перабралася ў Аргенціну, дзе пачалася яе дзейнасць у якасці рэжысёра тэатра. Яна ставіла класічную і сучасную драматургію. Маргарыта Ксіргу кіравала Нацыянальным тэатрам у Мантэвідэа (Уругвай).

Зноскі

  1. 1 2 3 Margarita Xirgu Subirá // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Margarita Xirgu // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.margaritaxirgu.es/biografi/biografi/index.html Праверана 29 студзеня 2018.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  5. Margarita Xirgu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Барселона
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Актрысы Аргенціны
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі Аргенціны
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Мантэвідэа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каталоніі
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Аргенціны
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Актрысы Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня