Марака́нскі дырха́м (араб.: درهم, код ISO 4217: MAD) – афіцыйная валюта Марока і Заходняй Сахары з 1960 года, замяніўшая французскі франк, але франк заставаўся ў абарачэнні да 1974 года. Дырхам дзеліцца на 100 сантымаў (па-арабску: سنتيما).
Нягледзячы на тое што дыхрам мае стабільны курс, вываз яго за мяжу значна абмежаваны.